Царква і дзяржава

Запрашаем музычныя калектывы і салістаў

Каласы пад сярпом Тваім

Адкрыццё фестывалю "Каласы пад сярпом Тваім" адбудзецца 30 студзеня 2016 ў Мінску. Запрашаем музычныя калектывы і выканаўцаў-салістаў прыняць удзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю Фестываля.

Паездкі музычнай групы

Шаноўныя браты і сёстры, віньшуем вас са Святам Божага Нараджэння! Усяго вам самага найлепшага ў новым 2016 годзе!

Дзякуем усім, хто запрасіў нашу музычную групу на госці. Мы з задавальненнем усе вашыя запрашэнні прымаем і абавязкова прыедзем. Мы зацікаўленыя ў тым, каб наведаць усе куткі нашай цудоўнай казачнай краіны Беларусь.

Нажаль, графік паездак крыху парушыўся. Гэта звязана з тым, што ў нас быў каранцін (вятранка). Зараз даты паездак зрушыліся прыкладна на тры тыдні. У астатнім усе нашыя дамоўленасці застаюцца ў сіле.

Фестываль беларускай хрысціянскай творчасці

Шаноўныя браты і сёстры, высылаем інфармацыю, якая, магчыма, вас зацікавіць.

Фінальны канцэрт фестывалю «Каласы пад сярпом Тваім» адбудзецца ў Дзень Рэфармацыі, 31 кастрычніка 2015 года у Белдзяржфілармоніі.

Пачатак у 19-00.

У праграме - групы Каўчэг, Эдем, Лаўданс, Зоркі Забылі Зьзяць, Радуніца, а таксама выканаўцы-салісты.

Фестываль беларускай хрысціянскай творчасці

Шаноўныя браты і сёстры, высылаем інфармацыю, якая, магчыма, вас зацікавіць.

31 кастрычніка 2015 у Белдзяржфілармоніі адбудзецца фінал фестывалю беларускай хрысціянскай творчасці «Каласы пад сярпом Тваім». Запрашаем творчыя калектывы і выканаўцаў-салістаў прыняць удзел у мерапрыемстве.

Як накіраваць заяўку глядзіце тут: http://nd.zolak.org/node/1111

VI фестываль беларускай хрысціянскай творчасці «Каласы пад сярпом Тваім»

Шаноўныя браты і сёстры, высылаем інфармацыю, якая, магчыма, вас зацікавіць.

VI штогадовы фестываль беларускай хрысціянскай творчасці «Каласы пад сярпом Тваім» аб'яўляе пачатак конкурснай праграмы 2015. Творчыя працы прымаюцца з 16 лютага па 31 жніўня 2015 г.

Праслухоўванні ўдзельнікаў адбываюцца кожную нядзелю ў Царкве Ўзнясення падчас вячэрняга багаслужэння.

Фестываль беларускай хрысціянскай творчасці запрашае

5-ы штогадовы  фестываль беларускай хрысціянскай творчасці «Каласы пад сярпом Тваім» запрашае ўдзельнікаў. Заключнае мерапрыемства фестывалю адбудзецца 27 верасня, творчыя працы прымаюцца да 1 верасня 2014.

Страницы