VI фестываль беларускай хрысціянскай творчасці «Каласы пад сярпом Тваім»

Шаноўныя браты і сёстры, высылаем інфармацыю, якая, магчыма, вас зацікавіць.

VI штогадовы фестываль беларускай хрысціянскай творчасці «Каласы пад сярпом Тваім» аб'яўляе пачатак конкурснай праграмы 2015. Творчыя працы прымаюцца з 16 лютага па 31 жніўня 2015 г.

Праслухоўванні ўдзельнікаў адбываюцца кожную нядзелю ў Царкве Ўзнясення падчас вячэрняга багаслужэння.

Больш падрабязную інфармацыю можна паглядзець тут: nd.zolak.org/konkurs

З павагай, Леанід Скарабагаты,
аргкамітэт фестывалю «Каласы пад сярпом Тваім»