Мінюст: Дамова «Добрай волі» аб арэндзе памяшканьня ня мае юрыдычнай сілы
|
|
У Вярхоўным судзе Беларусі 14 лістапада адбылося папярэдняе слуханьне справы аб прыпыненьні дзейнасьці МГА «Добрая воля». Зараз Мінюст сьцвярджае, што дамова арганізацыі аб арэндзе памяшканьне не мае юрыдычнай сілы. Як паведаміў дырэктар арганізацыі Леанід Скарабагаты, раней «Добрая воля» абвінавачвалася ў нестатутнай дзейнасьці (па скарзе Міністэрства адукацыі) і ў незаконным выкарыстаньні сымболікі. |
- На сёньняшні дзень гэтыя абодва абвінавачваньні зьнятыя. Што тычыцца страціўшай юрыдычнай сілы дамовы на арэнду, то гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Усе нашыя дакумэнты спраўджаныя. Мы арэндуем гэтае памяшканьне з 2009 году. Ніякіх праблемаў не было. Але невыключаны ціск на арэндадаўцаў.
Леанід Скарабагаты выказаў спадзеў, што пераправерыўшы юрыдычныя дакумэнты, суд прыпыніць справу.
Наступнае паседжаньне адбудзецца 16 лістапада ў 10.00 у памяшканьні Вярхоўнага суда па адрасе: вул.Леніна, 28, 2 пад’езд. Паседжаньне адкрытае.
Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, у 2011-2012 гадах групай шматдзетных і прыёмных бацькоў, сябраў МГА «Добрая воля», былі выкрытыя шматлікія парушэньні ў апараце Мінадукацыі. Пра парушэньні было паведамлена кіраўніцтву міністэрства. Аднак, ніякіх высноваў кіраўніцтвам Мінадукацыі зроблена не было, ніхто з вінаватых ня быў прыцягнуты да адказнасьці. Зьмест гэтага Міністэрства адукацыі накіравала скаргу ў Мінюст.
МГА «Добрая воля» існуе ўжо 14 гадоў і спэцыялізуецца на дапамозе шматдзетным сем’ям, дзецям-сіротам.
15 лістапада / Асамблея НДА /
