Нацыянальная рада БХД не падтрымала прапанову аб справаздачнасці партыйных функцыянераў

Леанід Скарабагаты на Нацыянальнай Радзе БХД

У нядзелю 4 снежня 2011 адбылося паседжанне Нацыянальнай рады БХД, на якой разглядалася пытанне хрысціянскай этыкі. Падчас паседжання Рады Прэсслужбе не дазволлілі весці відэазапіс, таму паказаць відэа мы вам, на жаль, не зможам.

Прапанова была ў тым, што хрысціянскія прынцыпы, заяўленыя ў Праграме партыі, у першую чаргу павінны быць рэалізаваныя ў унутрыпартыйным жыцці. Немагчыма прынесці хрысціянскія каштоўнасці ў палітыку, калі яны не стануць нормай паўсядзённага жыцця кожнага з нас.

На галасаванне была пастаўлена пытанне: “Партыйныя функцыянеры абавязаны мінімум раз на тыдзень даваць канкрэтныя адказы на пытанні, якія прыходзяць на гарачую лінію”. Прапанова не прайшла, “за” прагаласаваў 1 чалавек, адзін устрымаўся, астатнія былі супраць.

У бліжэйшы час мы паспрабуем узяць каментар у сябраў Рады, чаму было прынята менавіта такое рашэнне.

Комментарии

У кантакце пішуць ( http://vkontakte.ru/id80098568 ), што не трэба ператвараць партыю ў секту