Прадстаўнікі Хрысціянскай Фракцыі наведалі Паўла Севярынца ў Купліне (фота).

У субботу 22 кастрычніка Паўла Севярынца ў Купліне наведалі Жанна Шчарбініна і Леанід Скарабагаты. Адной з мэтаў сустрэчы было абмеркаванне лёсу Фракцыі – нефармальнай лучнасць ў беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якая прытрымліваецца больш кансерватыўных поглядаў і больш строгіх маральных норм.

Традыцыйна Фракцыя актыўна займаецца сацыяльнымі і праваабарончымі праграмамі.

Таксама ўдзельнікі Фракцыі выступаюць за пашырэнне ўплыву хрысціянаў на нацыю, за больш шырокі дыялог у грамадстве. У некаторых пытаннях пазіцыя Фракцыі адрознівалася ад афіцыйнай.

Дагэтуль Фракцыя была нефармальнай лучнасцю, але зараз вырашана узаконіць яе.