Эразмус+: граф Дракула навучыць, як супрацьстаяць здзекам і застрашванню сярод аднагодкаў
Building Alternative attitudes: An effective response to bullying (ALTATT)

Калі: 5-12 траўня 2019
Дзе: Румынія, Predeal
Для каго: моладзевыя лідары 18+
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
Каб падацца:
Запоўніць анкету да 16 сакавіка
+
падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/
Кароткае апісанне праекта
Місія арганізатара (арганізацыя CFCECAS ) складаецца ў тым, каб палепшыць якасць жыцця за кошт рэалізацыі сацыяльных праектаў для мясцовага насельніцтва, асабліва для ўразлівых груп моладзі; падтрымка сацыяльных работнікаў; развіццё інстытуцыянальнага патэнцыялу органаў мясцовага самакіравання; распрацоўка інавацыйных рашэнняў па праблемах мясцовай супольнасці.
Мэта праекта: развіццё неабходных навыкаў і альтэрнатыўных метадаў для прадухілення і барацьбы з хуліганствам (здзекі і застрашванне аднагодкаў) сярод моладзевых работнікаў у мясцовых супольнасцях.
Задачы:
• развіццё кампетэнцый ў галіне выяўлення і прадухілення здзекаў і гвалту ў інтэрнэт-прасторы;
• больш шырокае вывучэнне навучальных дапаможнікаў (падручнікаў), распрацаваных Еўрапейскай Камісіяй і Радай Еўропы для мясцовых супольнасцях;
• Падтрымка партнёрскіх арганізацый у развіцці арганізацыйнага патэнцыялу і павышэння якасці паслуг, якія прадстаўляюцца для мясцовай моладзі;
Акрамя нас прымаюць удзел прадстаўнікі з Румыніі, Гішпаніі, Харватыі, Грэцыі і Балгарыі.
Калі і дзе?
Мерапрыества адбываецца 5-12 траўня (першы і апошні днень на прыезд-ад’езд)
у горадзе Прэдзял, непадалёк ад замка графа Дракулы. Гэта прыкладна 160 км ад Бухарэста (там бліжэйшы аэрапорт). Да месца правядзення можна даехаць на цягніку з Паўночнага вакзала Бухарэста.
Удзельнікі будуць размешчаныя ў пансіянаце ў пакоях на 2-4 чалавекі.
Заняткі будуць адбывацца як у памяшканні, так і на свежым паветры, таму раім браць адпаведнае адзенне на абодва фармата заняткаў.
Профіль удзельнікаў:
Мы шукаем 8 мoладзевых лідараў 18+,
-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта:
• наяўнасць досведу працы з моладдзю (у тым ліку з яе ўразлівымі групамі)
• У цяперашні час працуюць непасрэдна з дзецьмі і моладдзю
• у наяўнасці імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі па прадухіленні і барацьбе са здзекаваннямі (булінгам);
-змогуць практычна выкарыстаць у Беларусі атрыманыя веды,
-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
— Вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)
Умовы ўдзелу:
— Выдаткі на дарогу(ад Польшчы\Літвы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
— рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра
- Максімальная сума транспартных выдаткаў – 275 еўра.
Каб падацца:
Запоўніць анкету да 16 сакавіка
+
падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/
