Эразмус+ у Партугаліі: Сацыяльнае ўключэнне нацыянальных меншасцяў
Breaking Barriers - Social Inclusion of Minorities
Калі: 31 сакавіка - 6 красавіка 2019
Дзе: Albergaria-a-Velha, Aveiro, Партугалія (70 км ад Порта)
Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+ (3 чалавекі)
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
Каб падацца:
Запоўніць анкету да 21 лютага
+
падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/
Кароткае апісанне праекта
Праект фінансуецца са сродкаў Еўракамісіі праз праграму “Эразмус+”.
Ідэя гэтага праекта ўзнікла ў сувязі з існаваннем вялікай цыганскай супольнасці ў Albergaria-a-Velha, дзе існуе рызыка дыскрымінацыі ў адносінах да гэтай этнічнай меншасці.
Асноўнай тэмай праекта з'яўляецца сацыяльная ізаляцыя і адсутнасць талерантнасці ў непасрэдных адносінах з прадстаўнікамі нац.меншасцяў. Праект падкрэслівае патрэбу ў адукацыі адносна талерантнага стаўлення і інклюзіўных паводзінаў. Сацыяльная інтэграцыя і разнастайнасць з'яўляецца шматвектарнай тэмай і яе прасоўванне з'яўляецца вельмі складаным, таму гэта з’ява павінна быць прааналізавана ў розных кантэкстах.
Больш падрабязны расклад і апісанне праекта будуць адасланыя адабраным удзельнікам.
АГУЛЬНАЯ МЭТА
садзейнічаць падрыхтоўцы моладзевых працаўнікоў з мэтай сацыяльнай інтэграцыі моладзі з ліку этнічных меншасцяў, асабліва цыганоў.
Канкрэтныя мэты:
Павышэнне інфармаванасці аб сацыяльных праблемах і патрэбах моладзі з ліку этнічных меншасцяў;
Садзейнічаць новым мерам сацыяльнай інтэграцыі, накіраванай на прадстаўнікоў этнічных меншасцяў з дапамогай метадалогій непасрэднага ўдзелу, напрыклад, нефармальнай адукацыі;
Садзейнічанне міжкультурнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі арганізацыямі;
прасощванне доступу да еўрапейскіх інструментаў сацыяльнай інтэграцыі.
Калі і дзе?
Праект адбываецца паміж 31 сакавіка - 6 красавіка 2019 (першы і апошні дзень на прыезд\ад’езд)
Дзе: мясцовасць Albergaria-a-Velha, каля горада Aveiro у Партугаліі.
(Прыблізна 280 км ад Лісабона і ў 70 км ад Порта, з прамымі чыгуначным транспартам да Aveiro).
Ніжэй апісанне мясцовасці:
https://pt.wikipedia.org/wiki/Albergaria-a-Velha
Профіль удзельнікаў:
Мы шукаем 3 моладзевых працаўнікоў 18+,
-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта,
-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)
У праекце прымаюць удзел 12 арганізацыяў з наступных краінаў акрамя Беларусі: Польшча, Эстонія, Гішпанія, Італія, Літва, Румынія, Партугалія.
Умовы ўдзелу:
— Выдаткі на дарогу(ад Польшчы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
— рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра
- Максімальная сума транспартных выдаткаў – 360 еўра.
20,00 € - праезд ад аэрапорта да месца правядзення. Гэты транспарт забяспечваецца з дапамогай арганізатара(цана вылічваецца з агульнай сумы на праезд).

