Справа БелТА
"Крымінальна-працэсуальнае затрыманне ажыццяўляецца работнікамі органаў дазнання (у прыватнасці, міліцыі) і следчым у выпадку, калі вас падазраюць у здзяйсненні злачынства, але толькі пры наяўнасці аднаго з трох наступных абставінаў (арт. 108 КПК РБ):
- — калі вы затрыманы пры здзяйсненні злачынства ці непасрэдна пасля яго здзяйснення;
- — калі на вас наўпрост паказалі відавочцы, у тым ліку і пацярпелыя, як на таго, хто ўчыніў злачынства;
- — калі на вас ці вашай вопратцы, пры вас або ў вашым жыллі выяўленыя відавочныя сляды злачынства.
Пры наяўнасці іншых дадзеных, якія даюць падставу падазраваць вас у здзяйсненні злачынства, вы можаце быць затрыманыя толькі ў тым выпадку, калі вы рабілі замах на ўцёкі, ці не ўсталяваная ваша асоба, ці вы не маеце пастаяннага месца жыхарства".
Таццяна Процька
