Сонечная Гішпанія запрашае моладзь на сустрэчу па праблеме тытуняспажывання
Фонд Добрай волі запрашае
- 20-26 лютага
- у Гішпанію, горад Паленсія (Palencia)
- моладзь 16-25 год
на сустрэчу валанцёраў, якім цікава тэма барадзьбы з курэннем, у прыватнасці тытуняспажыванне сярод падлеткаў.

У сустрэчы прымуць удзел па 12 чалавек ад фонда «Добрая воля», з Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі і Уэльса.
Гэта ўжо трэцяя і апошняя сустрэча міжнароднага праекта «Фільтар Еўропы».
Сайт праекта - http://thefiltereurope.eu/rus/
умовы ўдзелу:
1. Узрост: 16-25 год(прыярытэт для ўзросту 16-21)
2. Наяўнасць шэнген візы ці самастойнае афармленне (грошы за візу не вяртаюцца).
-
Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд (да 360 еўр), харчаванне і пражыванне ў гасцініцы .
-
Прымальнае валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы)
-
Перавага аддаецца ўдзельнікам і арганізаратам антытытунёвых мерапрыемстваў ў Беларусі.
Заявы прымаюцца да 16 снежня.
Падаць заяву на ўдзел можна праз анлайн-форму.
Сустрэча адбываецца ў рамках праекта 'The Filter Europe', які фінансуецца праграмай «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года. Брытанскае нацыянальнае агенцтва падтрымала праект таварыства «Уэльс ЛТД», якое з'яўляецца каардынатарам праекта. Агульная працягласць праекта 2 гады.
