Праграма міжнародных абменаў для музыкантаў-пачаткоўцаў
![]() |
Фонд Добрай волі запрашае музыкантаў-пачаткоўцаў да ўдзелу ў праграме міжнародных моладзевых абменаў. Чарговае мерапрыемства адбудзецца з 25 лістапада па 4 снежня 2016 ў агратурыстычнай сядзібе непадалёку ад горада Aukštadvaris (Літва). Запрашаем моладзь 16-25 год. Прафесіяналізм не з'яўляецца перавагай. Вітаюцца пачаткоўцы. Гэта другая паездка з цыклу творчых вандровак. Першая была ў жніўні 2016 у Францыю. |
Умовы ўдзелу
Выдаткі на праезд, пражыванне, ежу і візы пакрываюцца за кошт арганізатараў праграмы.
Сустрэча адбываецца ў рамках праграмы «Эразмус+».


