Канцэрт-адкрыццё і падарункі дзецям
Запрашаем на канцэрт-адкрыццё фестывалю "Каласы пад сярпом Тваім", які адбудзецца 30 студзеня 2016.
Канцэрт адбудзецца ў царкве Ўзнясення па адрасе:
Мінск, Чайкоўскага 39.
Пачатак у 14-00.
Для дзяцей, якія прыдуць на канцэрт, будуць добрыя падарункі (якія звычайна бываюць на ўсіх нашых мерапрыемствах).
Для атрымання падарунка трэба выканаць некаторыя фармальнасці (ўнесці Вашыя дадзеныя ў ведамасць). Для гэтага дашліце, калі ласка, свае дадзеныя:
- колькі ў вас дзяцей,
- Вашыя прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам),
- пашпартныя дадзеныя (№, кім і калі выдадзены),
- адрас і тэлефон
- сканаваную копію пасведчання аб нараджэнні дзяцей ці копію шматдзетнай сям'і
Гэта трэба, каб вашыя дадзеныя былі ўнесены ў ведамасць.
Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас, з якога прыйшло гэтае пісьмо.
Таксама просім прыйсці без спазнення (а яшчэ лепей - трохі раней), каб паспець атрымаць квіток на падарунак да пачатку праграмы.
Будзем рады вас бачыць!
=
