Святкаванне Раства для дзяцей

Святкаванне Раства для дзяцей адбудзецца 26 снежня 2015 па адрасе:
Мінск, Чайкоўскага 39.

Пачатак у 14.00.

У праграме – святочныя спевы і гісторыі, гульні, ёлка, карагод, прызы і падарункі. Пасля заканчэння, як звычайна, салодкі стол (можна прыносіць свае пачастункі).

Запрашаем Вас и Вашых дзяцей прыняць удзел як удзельнікаў Свята. Калі ў вашых дзетак ёсць верш, спеў ці іньшы святочны нумар, то паведаміце, і мы ўключым ваш нумар у праграму. (Пішыце на адрас, з якога прыйшло гэтае пісьмо).

Падчас Свята дзецям будуць уручаныя падарункі (набор цукерак).

Для таго, каб Вашыя дзеці атрымалі падарункі, неабходна даслаць на электронную пошту:

  1. сканаваную копію пасведчання шматдзетнай ці прыёмнай сям'і,
  2. колькі ў вас дзяцей,
  3. Вашыя прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам),
  4. пашпартныя дадзеныя (№, кім і калі выдадзены),
  5. адрас і тэлефон. Гэта трэба, каб вашыя дадзеныя былі ўнесены ў ведамасць.
  6. Таксама пры сабе трэба мець копію пашпарта і копію пасведчання шматдзетнай або прыёмнай сям'і (у крайнім выпадку - копіі пасведчання аб нараджэнні дзяцей, фамілія дзяцей павінну супадаць з фаміліяй дарослых).

Заяўкі прымаюцца да 19.00 ў пятніцу 25 снежня.

Падарункі будуць уручаны толькі дзецям, бацькам - не.

Вялікая просьба да ўсіх, хто запісаў сваіх дзетак на падарункі - уважліва пастаўцеся да гэтай інфармацыі, каб не сапсаваць дзецям свята. Дзецям будзе крыўдна, калі ўсё вакол атрымаюць падарункі, а яны не змогуць іх атрымаць з-за няўважлівасці бацькоў.

Прыходзьце, калі ласка, будзем рады вас бачыць!
=