Фінальны канцэрт «Каласы пад сярпом Тваім»

Фінальны канцэрт фестывалю «Каласы пад сярпом Тваім» адбудзецца 31 кастрычніка 2015 года у Белдзяржфілармоніі.
«Каласы пад сярпом Тваім» - фестываль творчасці беларускіх прыёмных і шматдзетных сем'яў. Арганізатары праграмы - Цэнтр дапамогі сем'ям і дзецям (Бабруйск), РДГА «Надзея дзецям» і РА «Царква Ўзнясення».
Адкрыццё фестывальнай праграмы адбылося 29 сакавіка. Потым на працягу вясны і лета ўдзельнікі рыхтавалі і прадстаўлялі на конкурс свае працы (музычныя, выяўленчае мастацтва і мультымедыя). Зараз работы змешчаныя ў інтэрнэце, там жа праходзіць інтэрнэт-галасаванне.
- Глядзець конкурсныя працы можна тут: nd.zolak.org/konkurs
- Старонка галасавання: nd.zolak.org/golos
- набыць квіток можна тут: mihck.info
31 кастрычніка адбудзецца фінальны канцэрт і выстава, на якіх будуць падведзены вынікі, абвешчаныя лаўрэаты. Пасля завяршэння фестывальнай праграмы ў абласных цэнтрах Беларусі плануецца 3-4 міні-канцэрты з удзелам лаўрэатаў і фіналістаў Фестывалю.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 501-87-81 (Прэсслужба Фестывалю)
==
З павагай, Аргкамітэт
