Запрашаем наведаць адкрыццё фестывалю
Шаноўныя калегі, высылаем інфармацыю, якая, магчыма вас зацікавіць.
![]() |
Запрашаем наведаць адкрыццё фестывалю творчасці прыёмных і шматдзетных сем’яў "Каласы пад сярпом Тваiм - 2015".
Свята адбудзецца ў Царкве Ўзнясення |
У праграме: музычныя групы Каўчэг, Tesaurus, Carpen Diaz, Зоркі Забылі Зьзяць, а таксама выканаўцы-салісты са шматдзетных і прыёмных сем’яў. Таксама падчас мерапрыемства адбудзецца выстава творчых работ удзельнікаў.
Фестываль "Каласы пад сярпом Тваiм" праводзіцца штогод з 2010 году. Традыцыйна адкрыццё фестывалю адбываецца вясной. Пасля на працягу вясны, лета і восені праводзяцца фестывальныя мерапрыемствы і інтернет-галасаванне гледачоў. Пасля сярод удзельнікаў, набраўшых найбольшую колькасць галасоў у інтэрнет-галасаванні, журы вызначае пераможцаў, і ў восень адбываецца фінальны канцэрт, на якім выступаюць лепшыя удзельнікі. Лаўрэатам фестывалю ўручаюцца каштоўныя прызы, а таксама яны атрымліваюць магчымасць прыняць удзел у творчых вандроўках, замежных паездках, выставах, канцэртах і іньшых мерапрыемствах.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 614-87-39 (Аргкамітэт Фестывалю)
+375 29 182-81-82 (Журы Фестывалю)
===
З павагай, Леанід Скарабагаты (Прэсслужба Фестывалю)
+375 29 501-87-81


