Фестываль «Каласы пад сярпом Тваім» пачынае конкурсную праграму 2015

Паважаныя калегі, дасылаем інфармацыю, якая, магчыма, вас зацікавіць.

VI штогадовы фестываль «Каласы пад сярпом Тваім» аб'яўляе аб пачатаку конкурснай праграмы 2015. Творчыя работы прымаюцца з 16 лютага 2015 года, паведамляе Аргкамітэт фестывалю.

Фестываль «Каласы пад сярпом Тваім» штогод праходзіць у Беларусі з 2010 года. Традыцыйна праграма пачынаецца з урачыстага канцэрту-адкрыцця, які праходзіць штогод вясной (у гэтым годзе - 21 сакавіка).

Потым на працягу лета ўдзельнікі праграмы рыхтуюць свае працы і выступленні да фінальнага канцэрту фестывалю.

Конкурсныя працы размяшчаюцца на сайце, арганізуецца онлайн-галасаванне. Напярэдадні заключнага канцэрта журы (з улікам вынікаў онлайн-галасавання) вызначае пераможцаў конкурсу па ўзростах і намінацыях. Падчас заключнага мерапрыемствы праходзіць выстава творчых работ, выступленні лепшых удзельнікаў, ўзнагароджанне лаўрэатаў.

Конкурсныя работы мінулых гадоў можна глядзець тут: http://nd.zolak.org/konkurs

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

  • +375 29 614-87-39 Аргкамітэт фестывалю
  • +375 29 182-81-82 Журы фестывалю
  • +375 29 501-87-81 прэс-служба фестывалю

=
З павагай, Леанід Скарабагаты,
прэс-служба фестывалю «Каласы пад сярпом Тваім»