Рэкамендацыі міністэрства адукацыі аб прыёмных сем’ях
Леанід Скарабагаты, эксперт у пытаннях аховы дзяцінства: У 2009 годзе міністэрства адукацыі надрукавала рэкамендацыі аб тым, якія павінны быць прыёмныя сем’і. У гэтых рэкамендацыях было сказана, што прыёмныя бацькі для прыёмных дзяцей не бацька і маці, што не дазваляецца фарміраваць прывязаннасць паміж прыёмымі бацькамі і прыёмнымі дзецьмі, што няма такога абавязка ў прыёмных бацькоў – любіць дзяцей і многа іншых „цікавых” і экстравагантных прапановаў.
Да гэтага бацькі не аднесліся сур’ёзна, думалі, што гэта проста, ну так, для смеху надрукавалі. Аказалася, што не для смеху. Навацыі пачалі ажыццяўляць. Пакуль міністрам адукацыі быў Аляксандр Радзькоў, гэтаму занадта сільна ходу не давалі. А вось з 2010 году, калі міністрам стаў Сяргей Маскевіч, навацыі пачалі актыўна „прасоўваць”. І чым далей гэтыя ідэі рухалі, тым больш яны не падабаліся прыёмным сем’ям. І чым больш непадабаліся, тым больш было недавольных, тым больш узмацняліся рэпрэсіі. Спачатку прыёмных бацькоў проста выклікалі на размову ў адміністрацыю. Пасля пачалі паказальна забіраць дзяцей. А пачынаючы з 2014 года пачалі ўзбуджаць крымінальныя справы супраць ці саміх прыёмных бацькоў, ці супраць іх родных дзяцей.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
