Запрашэнне ў Італію: праект Тэатральнае майстэрства.
Горныя схілы Паўночнай Італіі адкрываюць свае дзверы для 4 удзельнікаў з Беларусі на міжнародную тэатральную сустрэчу-майстарклас 16-21 верасня 2014.

Месца правядзення. Горад Вербанія.
Удзел: бясплатна
Дарожныя траты: аплочваюцца
рэгістрацыйны ўнёсак: 40 еўр
Праект фінансуецца праграмай Эразмус+ «Моладзь». Арганізатар OFFICINE DUENDE актыўна дзейнічае ў ашар'і сацыяльнай ТЕАТРалогіі для дзецей, моладдзі і дарослых.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з тэхнікай сацыяльнага тэатра і развіць уласныя тэатральныя здольнасці.
Асаблівасць мерапрыемства: распрацоўка тэатральных тэхнік для сляпых, без ужывання голасу, невербальнай размовы. Кожнаму ўдзельніку дапамогуць распцаваць уласную праграмы і прадставіць яе на канцавым паказе.
Як падаць заяву на ўдзел? - глядзі ў канцы.
Праект прадугледжвае 4 дні практычных заняткаў. Усе выдаткі мерапрыемтва аплочваюць арганізатары. Дарожныя выдаткі пакрываюцца да 280 еўр.
Можна выбіраць амаль давольныя спосабы праезду: на цягніках, самалётах. Можна затрымацца па дарозе ў нейкім горадзе (Вена ці горад перасадкі), прыехаць на некалькі дзён раней, ад'ехаць пазней.
Сустрэча адбудзецца 16-21 верасня 2014.
Месца правядзення: Паўночна-Заходняя Італія, горад Verbania ( Piedmont), які называюць «сталіцай Еўрапейскіх Азёр». Размяшчэнне ў магнацкай сядзібе Lago Maggiore з велізарным садам і прасторай для правядзення практычных заняткаў.
130 км ад Мілану.
Самолёт Ryanair Варшава-Мілан – 90-100 еўр – два бакі.
(Дарожныя выдаткі пакрываюцца да 280 еўр).
Крытэры адбору ўдзельнікаў:
1)няма абмежавання ўзростам(пасля 25 год аддаецца перавага грамадскім дзеячам).
2)Удзельнікі атрымаюць бясплатныя візы для праезду.
3)Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна аплаціць 30 еўра на рахунак арганізацыі(у выпадку адмовы не вяртаецца).
4)правіла: хто першы запытаў, таму першаму адказ(улічваецца час дасланай заявы).
5)няма крайніх тэрмінаў запісу на паездку(галоўнае паспець зрабіць візу, улічваючы пачатак мерапрыемства – 16 верасня).
Усім жадаючым прыняць удзел неабходна даслаць ліст на адрас prygne4any@gmail.com,у тэме пазначаючы «Тэатрабіліці». Змест ліста:
1)імя і прозвішча(як у пашпарце, ангельскімі літарамі - для запрашэння)
-
горад пражывання
-
дзень.месяц.год. - нараджэння.
2) прафесійную занятасць і зацікаўленасці(коратка)
Кожны з удзельнікаў самастойна арганізоўвае свой шлях з і на месца мерапрыемства. Ёсць магчымасць сумеснага падарожжа. Па дапамога ў пошуку білетаў пісаць на prygne4any@gmail.com
Праграма праходзіць на ангельскай мове, але магчыма зарганізаваць перакладчыка.
