Свята для дзяцей ў гонар Дня Святой Тройцы
![]() |
Святочнае мерапрыемства для дзяцей ў гонар Дня Святой Тройцы адбудзецца 30 мая 2015 па адрасе: Мінск, Чайкоўскага 39. Пачатак у 13.30. У праграме – святочныя спевы і гісторыі, гульні, батлейка і многа іньшага. Пасля заканчэння, як звычайна, салодкі стол. |
Запрашаем прыняць удзел не толькі ў якасці гледачоў, але і як удзельнікаў свята. Калі ў вашых дзетак ёсць верш, спеў ці іньшы нумар, то паведаміце, і мы ўключым ваш нумар у праграму. (Пішыце сюды).
Падчас свята дзецям будуць уручаныя падарункі.
Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з інфармацыяй аб парадку атрымання падарунка
Калі вы хочаце, каб вашыя дзеці атрымалі падарункі, паведамце, калі ласка,
- колькі ў вас дзяцей,
- а таксама вашыя прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам),
- пашпартныя дадзеныя (№, кім і калі выдадзены),
- адрас і тэлефон. Гэта трэба, каб вашыя дадзеныя былі ўнесены ў ведамасць.
- Таксама пры сабе трэба мець пашпарт і копію пасведчання шматдзетнай або прыёмнай сям'і (у крайнім выпадку - копіі пасведчання аб нараджэнні дзяцей).
Заяўкі прымаюцца да 19.00 серады 20 мая.
Падарункі будуць уручаны толькі дзецям, бацькам - не.
Вялікая просьба да ўсіх, хто запісаў сваіх дзетак на падарункі - уважліва пастаўцеся да гэтай інфармацыі, каб не сапсаваць дзецям свята. Дзецям будзе крыўдна, калі ўсё вакол атрымаюць падарункі, а яны не змогуць іх атрымаць з-за няўважлівасці бацькоў.
Прыходзьце, калі ласка, будзем рады вас бачыць!
=

