Святочнае мерапрыемства ў гонар Вялікадня
![]() |
Святочнае мерапрыемства ў гонар Вялікадня адбудзецца 11 красавіка 2015 па адрасе: Мінск, Чайкоўскага 39. Пачатак у 13.30. У праграме – святочныя спевы, традыцыйныя гульні, шоў мыльных бурбалак, салодкі стол. Падчас свята дзецям будуць уручаны велікодныя падарункі. Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з інфармацыяй аб парадку атрымання падарунка. Калі вы хочаце, каб вашыя дзеці атрымалі падарункі, паведамце, калі ласка, колькі ў вас дзяцей, а таксама вашыя прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам), пашпартныя дадзеныя (№, кім і калі выдадзены), адрас і тэлефон. Гэта трэба, каб вашыя дадзеныя былі ўнесены ў ведамасць. Заяўкі прымаюцца да 19.00 серады 8 красакавіка. |
Да заяўки трэба далучыць сканіраваную копію пасведчання шматдзетнай або прыёмнай сям'і (у крайнім выпадку - копіі пасведчання аб нараджэнні дзяцей) .
Падарункі будуць уручаны толькі дзецям, бацькам - не.
Вялікая просьба да ўсіх, хто запісаў сваіх дзетак на падарункі - уважліва пастаўцеся да гэтай інфармацыі, каб не сапсаваць дзецям свята. Дзецям будзе крыўдна, калі ўсё вакол атрымаюць падарункі, а яны не змогуць іх атрымаць з-за няўважлівасці бацькоў.
Прыходзьце, калі ласка, будзем рады вас бачыць!
=

