Фестываль беларускай хрысціянскай музыкі 2013
Шаноўныя сябры! Рады паведаміць, што Фестываль беларускай хрысціянскай музыкі "Каласы пад сярпом тваім" адбудзецца ў суботу 21 верасня пад Мінскам. Пачатак у 16.00, уваход вольны.
|
|
Фестываль складаецца з двух частак - канцэрту беларускай хрысціянскай музыкі і выставы творчых работ. Падчас фестывалю будуць абвешчаныя пераможцы дзіцячага творчага конкурсу 2013. Прызёры вызначаны па выніках двух галасаванняў - галасавання ў інтэрнэце і галасаванне прафесійнага журы. Трое пераможцаў атрымаюць прыз - лічбавы фотаапарат "CANON". |
Прыз глядацкіх сімпатый
Падчас канцэрту будзе ўручаны яшчэ адзін прыз - прыз глядацкіх сімпатый. Усім гледачам будуць уручаны карткі для галасавання. Той удзельнік, які набярэ большую колькасць галасоў гледачоў, таксама атрымае каштоўны прыз.
Уваход вольны, можна запрашаць гасцей. Ад станцыі метро Уручча да месца правядзення фестывалю будзе хадзіць спецыяльны аўтобус.
Даведкі па тэлефоне (029)614-87-39
P.S. Інфармацыя для выканаўцаў: Пачатак у 16.00, падключаць инстументы можна з 14.00.
=
