Дзяржава абавязваецца суправаджаць сіротаў пасля выпуску з інтэрнатаў
Пастанаўленнем ад 31.05.2013 Савет Міністраў прыняў рашэнне аб тым, якім чынам трэба накіроўваць выпускнікоў дзіцячых дамоў-інтэрнатаў і прытулкаў сямейнага тыпу ў добрую будучыню і як папярэджваць знаходжанне выпускнікоў інтэрнатаў у цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
Як і прадугледжвае кожнае пастанаўленне, дадзены дакумант толькі пастанаўлівае выконваць пэўныя стандарты дзяржаўным органам пры працы з дараслеючымі дзецьмі-сіратамі. Частка адных стандартаў вельмі расплыўчатая, але прысутнічаюць і пэўныя правы і абавязкі канкрэтных органаў, які зараз зацверджаны заканадаўствам.
Тэкст пастанаўлення напісаны суха і патрабуе мноства ўдакладненняў, якія змогуць высветліць толькі самі органы. Для прыкладу, ўжываецца ў пастанаўленні выраз: «рэалізуюць меры па сацыяльнай адаптацыі ў грамадстве». Наяўнасць такіх выразаў толькі ўскладаньвае чытанне, а гарантыяў аніякіх не дае.
Мэтай пасляінтэрнатнага суправаджэння абвяшчаецца вышэйузгаданая сацыяльная адаптацыя і паспяховая інтэграцыя ў грамадства.
Каб дасягнуць дадзенай мэты, дзяржава ажыцяўляе наступные меры:
- 1)забяспечвае сацыяльныя гарантыі;
- 2)прадстаўляе правы й інтарэсы сірот, замяшчаючы тым самам бацькоў;
- 3)садзейнічае ў атрыманні адукацыі і працаўладкаванні.
Тэарэтычна становішча нават лепшае за хатнюю ўтульнасць бацькоўскага дома – дзяржава абавязаная правесці сірату ў грамадства, каб зрабіць яго паўнапраўным членам беларускай супольнасці.
Для аблягчэння задачаў пасляінтэрнатнага суправаджэння за адрасатамі пастанаўлення павінны даглядаць мясцовыя ўлады паводле месца фактычнага прыбывання сіратаў.
Адказнымі за сірату паводле месцазнаходжання з'яўляецца:
- 1)сам інтэрнат, дзе знаходзіцца выпускнік у аддзяленні пасляінтэрнатнай адаптацыі; 2)установы адукацыі, дзе праходзіць навучанне сірата; і
- 3)ўпраўленне па працаўладкаванні, занятасці і сацыяльнай абароне для дзяцей, якія набылі поўную дзеездольнасць.
Кожны сірата мяняе ўсе гэтыя тры інстанцыі паслядоўна. На патрэбы ўзаемадзеяння вядзецца спецыяльны банк інфармацыі дадзеных выпускікоў інтэрнатаў.
Згодна тэкста пастанаўлення мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ажыцяўляюць «каардынацыю дзеянняў суб'ектаў пастінтэрнатнага суправаджэння». Гэта азначае, што ад гэтага моманту сацыяльныя суб'екты нагляду за выпускнікамі дзіцячых дамоў павінны дзейнічаць больш скардыянавана. Якім чынам гэтая каардынацыя павінна адбывацца высвятляюць канкрэтныя пастановы, хаця многага і не высвятляюць.
Мясцовыя органы забяспечваюць супрацу праз штогадовыя паседжанні, дзе вырашаюцца пытанні пасляінтэрнатнага суправаджэння; на іх ускладаюцца абавязкі па захоўванні сіроцкіх жылых памяшканняў і двухразовай праверкі іх стану на кожны год, кантраляванню выканання дзяржаўнай забароны продажу гэтых памяшчанняў і прымае рашэнні аб надзяленні сіраты такім памяшканнем.
Удакладняецца: мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы адказваюць за прызначэнне часовага памяшкання ў час прыбыцця на першае працоўнае месца ці па месцы набыцця перашапачаткова статуса дзяцей-сірот.
Станоўчым момантам пастанаўлення з'яўляецца літаральнае прыпісанне пэўных функцый да канкрэтнай установы.
Паводле тыпу абставінаў дзецей суправаджаюць наступныя органы:
- - гэтыя самыя органы павінны забраніраваць месца працы і прафесійнага навучання на вытворчасці, а пазней забяспечыць працай.
- - Мясцовыя аддзелы адукацыі адказваюць выхаванне і абарону сіроцкіх правоў і інтарэсаў у выпадку адлічэння выпускнікоў інтэрнатаў з навучальных установаў, як сродку дысцыплінарнай адказнасці.
- - Аддзелы працы й занятасці садзейнічаюць вырашэнню працаўладкавання, даюць парады па пытанняй сацыяльнай абароненасці, ільготаў і гарантый.
- - Органы ўнутраных спраў адказваюць за дзяцей-сірот, якія адбываюць пакаранні ва ўстановах МУС і забяспечваюць ім адаптацыю пасля адбыцця з вышэйузгаданых установаў.
- - Навучальныя установы нясуць цяжар адказнасці за сіротаў, якія знаходзяцца на іх выхаванні і адказваюць за знаходжанне імі першага працоўнага месца і атрыманне пуцёўкі ў жыццё.
- - Нясуць адказнасць за дзяцей-сірот прыёмныя сем'і, дзіцячыя дамы хатняга тыпу: на іх ускладаюцца большыя патрабаванні і спадзяванні, што засведчана ў іх задачы - «паспяховай сацыяльнай адаптацыі ў грамадстве»; яны з'яўляюцца адказнымі за плату камунальных паслуг, адлічэнні на капрамонт сваіх «выпускнікоў».
- - Замыкаюць спіс тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, якія сочаць за эканамічным і сацыяльным дабрабытам выпускнікоў інтэрнатаў, у тым ліку садзейнічаюць атрыманню сіратамі дакумантаў.
- - Медыцынскімі ўстановамі сіраты могуць карыстацца на роўні з любым грамадзянінам, дадаткова сіраты могуць праходзіць у медустановах медычна-сацыяльныя даследванні і даследванні на падбор прафесіі, якая найлепей падыходзіць паводле стану зрароўя.
Пётр Цыбуля, юрыст
