Форум ГС Усходняга Партнёрства выказаўся ў падтрымку Добрай волі

Беларуская Нацыянальная Платформа Форума Грамадзянскай Супольнасці Усходняга Партнёрства выступіла з заявай супраць рэпрэсіўных дзеянняў ў дачыненні беларускіх арганізацый.
"Мы, удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выказваем глыбокую занепакоенасць з нагоды чарговай серыі рэпрэсіўных дзеянняў з боку улады ў дачыненні беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, іх прадстаўнікоў і партнёраў, незалежных журналістаў і творчых суполак, а таксама рэлігійных абшчын Беларусі",- гаворыцца ў заяве.
Мы выказваем рашучы пратэст супраць пераследу грамадскіх актывістаў і настойваем на спыненні крымінальнага пераследу і іх неадкладным вызваленні, а таксама спыненні практыкі ціску, неабгрунтаваных праверак, часовага прыпынення дзейнасці і ліквідацыі шэрагу незалежных арганізацый грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці прыкладаў апошніх месяцаў: Інфармацыйна-асветніцкай установы "Платформа" і Грамадскага аб’яднання "Добрая воля".
Заяву падпісалі:
- Уладзімір Мацкевіч, старшыня Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства;
- Уладзіслаў Вялічка, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь";
- Пётр Кузняцоў, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, "Гомельскі дэмакратычны форум";
- Сяргей Драздоўскі, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Асветніцкая праваабарончая ўстанова "Офіс па правах людзей з інваліднасцю";
- Юры Губарэвіч, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Рух "За Свабоду";
- Вольга Смалянка, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Асветніцкая ўстанова "Цэнтр прававой трансфармацыі";
- Яраслаў Бекіш, сябра Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума, Экалагічнае таварыства "Зялёная сетка";
- Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі;
- Яўген Бойка, Грамадзянская ініцыятыва "Магілёўская адукацыйная ініцыятыва";
- Ігар Лялькоў, Грамадскае аб’яднанне "БНФ "Адраджэньне";
- Дзмітрый Гамянюк, Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "ГЕДЭЎС";
- Таццяна Пашэвалава, Грамадскае аб’яднанне "Цэнтр сацыяльных інавацый";
- а. Леанід Акаловіч, Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква;
- Ірына Капарыха, Грамадскае аб’яднанне "Экадом";
- Ірына Сухій, Грамадскае аб’яднанне "Экадом";
- Аляксандр Каралевіч, Грамадскае аб’яднанне "Адукацыйны цэнтар "ПОСТ";
- Дзіна Шаўцова, юрыст;
- Міраслаў Кобаса, Асветніцкае грамадскае аб’яднанне "Фонд імя Льва Сапегі";
- Валадар Цурпанаў, Ініцыятыва "Рушаньне. Магілёўская лучнасьць";
- Анатоль Швяцоў, Грамадскае аб’яднанне "Абарона правоў бацькаў і дзяцей";
- Таццяна Вадалажская, Агенцтва гуманітарных тэхналогій;
- Таццяна Зялко, Грамадскае аб’яднанне беларускіх пенсіянераў "Наша пакаленне";
- Сяргей Дзяжурка, Культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне "Гуманітарны мост";
- Святлана Каралёва, Нацыянальны савет дзіцячых і моладзевых арганізацый "РАДА";
- Алесь Крот, Маладзёвая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада";
- Вітаўт Руднік, Грамадскае аб’яднанне "Цэнтр "Трэці сектар";
- Іна Кулей, Асветніцка-дабрачынная установа "Камітэт "Салідарнасць";
- Ігар Леднік, Праваабарончы рух "Наша Беларусь";
- Ірына Жыхар, Грамадскае аб’яднанне "Беларуская арганізацыя працоўных жанчын".
12 снежня 2012 года
Мінск, Рэспубліка Беларусь
