Віталь Рымашэўскі і Хрысціянская фракцыя

Шаноўныя сябры!
Рад паведаміць вам добрую навіну: Віталь Рымашэўскі праявіў ініцыятыву і прапанаваў людзям, якія называюць сябе Хрысціянскай фракцыяй працягваць работу па хрысціянскаму паглыбленню. Нельга сказаць, што ўсе пытанні адразу былі знятыя. Але сам факт таго, што дыялог распачаўся – гэта, безумоўна, добры знак.

Што плануецца рабіць? Гэта залежыць ад вас. Высылайце вашыя прапановы і пажаданні. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да Жанны Шчарбінінай (ці можаце проста адказаць на гэты ліст).

У той жа час ёсць і негатыўныя моманты. Прывядзём прыклад. Зараз фармуецца спіс кандыдатаў у Нацыянальную раду. Устаноўлена квота прадстаўніцтва – ад 16 заснавальнікаў 1 прадстаўнік у Нацыянальнай радзе. Ад нашай супольнасці падпісалася 16 заснавальнікаў. Акрамя таго, свайго прадстаўніка ў склад Рады не будзе вылучаць группа Ю.Шабаліна, і мы звярнуліся да іх с прапановай падтрымаць нашага кандыдата. Яны згадзіліся. Такім чынам мы выканалі і перавыканалі норму.

Але наш кандыдат у спіс уключаны не быў. Як патлумачыў Віталь, ён вынес пытанне на разгляд мінскай арганізацыі, і большасць прагаласавала супраць. Атрымліваецца, што дэмакратычная працэдура быццам бы вытрымана, але нашае права мець прадстаўніка ў Нацыянальнай радзе парушана. Зачыняць вочы на гэты факт мы не маем права.

Як бачым, ёсць і добрыя навіны, і не вельмі добрыя. Спадзяёмся, што добрых навін у бліжэйшы час будзе болей і болей.